Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

  • Home
  • Ukraine
  • Kyiv
  • Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага

Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага This is the official channel of the regiment named after Kastus Kalinoŭski — the Belarusian military unit of the Armed Forces of Ukraine.

Артылерыст Палка Каліноўскага з пазыўным Золтан сустрэў свайго напарніка ў верасні 2022 года ў прыфрантавым Гуляйполі. Б...
01/08/2026

Артылерыст Палка Каліноўскага з пазыўным Золтан сустрэў свайго напарніка ў верасні 2022 года ў прыфрантавым Гуляйполі. Байцы спыніліся памяняць прабітае кола, і да іх выбеглі тры мясцовыя сабакі. Самага актыўнага з іх — невялікага белага сабаку, які ўжо паспеў пасядзець пад абстрэламі з «Градаў», — Золтан забраў з сабой.

Імя далі па афарбоўцы — Бяляш. Усюды, дзе быў гаспадар — у Запарожжы, Купянску, Харкаве, Дружкоўцы, — сабака ішоў следам за ім, стаўшы паўнапраўнай часткай каманды.
Нягледзячы на франтавое жыццё, Бяляш ненавідзеў зброю. Варта было байцам пачаць чысціць аўтаматы, як сабака не вытрымліваў металічнага лязгу і сыходзіў у іншы пакой. На самі пазіцыі Золтан яго не браў, каб зберагчы, затое Бяляш узяў на сябе кантроль за небам. Пачуўшы гул варожага дрона, ён выбягаў на вуліцу і люта абрэхваў пагрозу.

У Купянску яго самастойнасць праявілася ў поўнай меры: Бяляш сабраў сапраўдную банду з мясцовых сабак, узначаліў яе і насіўся па горадзе. Яго пазнавалі нават на далёкіх загарадных блокпастах.
У астатнім гэта быў просты сабака, які вельмі любіў сырое мяса, паездкі на машыне і брахаць на вавёрак.

«Ён пражыў выдатнае сабачае жыццё. Я, прынамсі, пастараўся, каб яно ў яго такім было», — узгадвае Золтан.

Нажаль, 21 ліпеня 2026 года, Беляша не стала.

Памятаем 🫡🫡🫡
31/07/2026

Памятаем 🫡🫡🫡

Самае цяжкае і небяспечнае ў працы артылерыі — гэта ўстаноўка і эвакуацыя гарматы з агнявой пазіцыі, што ніколі не бывае...
20/07/2026

Самае цяжкае і небяспечнае ў працы артылерыі — гэта ўстаноўка і эвакуацыя гарматы з агнявой пазіцыі, што ніколі не бывае проста вясёлай прыгодай. Бо калі толькі вораг заўважыць гармату, ты адразу ж зоймеш пачэснае месца мішэні №1 ва ўсім сектары.

Наш фотарэпартаж сведчыць пра паспяховую эвакуацыю гаўбіцы для яе далейшай перастаноўкі на іншае месца. А каб нашым ваярам на новай агнявой пазіцыі працавалася больш натхнёна — падтрымайце іх грыўняй, злотым альбо еўра. Збор на аднаўленне і рамонт тэхнікі і абсталявання артылерыйскага разліку Палка Каліноўскага працягваецца:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Нумар карткі: 4874 1000 2261 7057
PayPal: [email protected]

Калі ў адным з інтэрв'ю Павел «Дзядзька» Шурмей казаў, што Полк Каліноўскага становіцца больш тэхналагічным, ён не пераб...
15/07/2026

Калі ў адным з інтэрв'ю Павел «Дзядзька» Шурмей казаў, што Полк Каліноўскага становіцца больш тэхналагічным, ён не перабольшыў. І гаворка не толькі пра НРК: Полк засвоіў найсучаснейшыя разведвальныя БПЛА.

На фота вы можаце пабачыць, як сёння працуе разведка з выкарыстаннем беспілотніка Vector — аднаго з найлепшых БПЛА з Нямеччыны. Ён не толькі просты ў кіраванні і зборцы, але і надзейны, амаль бязшумны, абсталяваны сучаснай сістэмай кіравання, якое ажыццяўляецца з дапамогай кантролера Xbox. Прывітанне, геймеры: ваш досвед на вайне сапраўды вельмі патрэбны!

Больш за тое, Vector забяспечвае вельмі якасную і дакладную карцінку, можа знаходзіцца ў небе працяглы час і значна пераўзыходзіць аналагі, якія мае армія акупантаў.

12/07/2026

Ва ўмовах росту памераў «кілзоны» байцы вымушаныя пераадольваць «на назе» ўсё большыя і большыя адлегласці. Зразумела, што дайсці далёка з перагружанымі заплечнікамі амаль нерэальна, таму частку неабходнай экіпіроўкі і абсталявання дастаўляюць на пазіцыі пазней.

Як гэта робяць аператары НРК палка Каліноўскага, вы ўжо бачылі. Цяпер ацаніце нашу паветраную лагістыку: вось як аператары цяжкіх бомбераў дастаўляюць груз туды, дзе не дае рады ніводная машына.

08/07/2026

Адзін з пяці нашых бягучых збораў — той, што для экіпажа выведвальных БПЛА Палка Каліноўскага, — паспяхова закрыты!
Вялікі дзякуй пані Арышы за ініцыяванне збору і сабраныя сродкі, а таксама за пастаянную падтрымку і неабыякавасць. Таксама дзякуй дабрачыннаму фонду «Лапка Дзиґи» за дапамогу. І, вядома ж, дзякуем усім і кожнаму, хто падтрымаў збор. Менавіта дзякуючы ўсім вам патрэбнае абсталяванне ўжо служыць нашым хлопцам!
Асобная падзяка — за гравіроўку з цытатай з верша Альгерда Бахарэвіча «Вось яны, а вось мы»: ваяры зацанілі!

04/07/2026

Анамальная спёка, кандыцыянер, які не працуе – усё гэта неактуальна для тых, хто жыве за пару метраў пад зямлёй. Бо бліндаж – гэта не толькі спосаб зберагчыся ад варожых атак, але і сховішча ад знясільвальнай летняй спякоты.

Дзякуючы відэаагляду аднаго з нашых лакшэры-бліндажоў, вы можаце атрымаць эстэтычнае задавальненне ад сучаснай архітэктуры, інтэр’еру ў стылі скандынаўскага мінімалізму і ўтульнай прахалоднай атмасферы.

Важная заўвага — падушка Louis Vuitton у кадры не з’яўляецца рэкламнай калабарацыяй з гэтым брэндам. Проста, як казаў адзін наш пабрацім, ваяваць трэба з камфортам. А мы гэтае правіла паважаем.

30/06/2026

Калі ўявіць сучаснае войска як цэльны арганізм, то падраздзяленні сувязі — гэта яго «нервовая сістэма». Задача сувязістаў — забяспечыць бесперабойны, абаронены і аператыўны абмен інфармацыяй паміж падраздзяленнямі. Калі гэтая «нервовая сістэма» не працуе аператыўна — праблемы могуць закрануць увесь «арганізм».

Летась аўтамабіль сувязістаў Палка Каліноўскага выйшаў з ладу праз патраплянне варожага FPV. Для забеспячэння іх працы неабходны надзейны чатырохдзверны пікап. Больш старыя і танныя аўтамабілі звычайна маюць высокую рызыку паломак падчас выканання задач.

Падраздзяленне сувязі Палка Каліноўскага будзе ўдзячнае ўсім і кожнаму за ўдзел у зборы на пікап:

https://send.monobank.ua/jar/7BuTBfKBnr

Нумар карткі: 4874 1000 3911 6622

PayPal: [email protected]

26/06/2026

Роўна 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна “Волат” Іван «Брэст» Марчук, а таксама Васіль «Сябро» Парфянкоў, Васіль «Атам» Грудовік і Вадзім «Папік» Шатроў.
Таксама — роўна 4 гады, як двое нашых пабрацімаў — Ян «Тромблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзёгцеў — знаходзяцца ў расейскім палоне. Іх лёс дакладна невядомы, яны неаднаразова выкрэсліваліся расейскім бокам са спісаў на абмен. На жаль, праблема беларускіх вайсковапалонных не знаходзіцца на першым плане ўвагі ў палітыкаў і праваабаронцаў. Але насуперак усёму маем надзею іх зноў пабачыць.
Сваімі ўспамінамі пра падзеі чэрвеня 2022 года падзеліцца наш баец Алег «Альгерд» Аўчыннікаў.
Глядзіце цалкам на нашым YouTube:
https://www.youtube.com/watch?v=NcEHCLWDg5w

26/06/2026

26 червня 2022 року – день памʼяті для Полку Калиновського. 4 роки тому в боях за Лисичанськ загинули легендарний командир батальйону «Волат» «Брест», а також «Сябро», «Атом» і «Папік». Ще двоє бійців — «Тромблі» та «Кліщ» — відтоді перебувають у російському полоні. Але попри все побратими не втрачають надії їх повернути. Дивіться відео повністю на ютуб-каналі

26 чэрвеня 2022 года – дзень памяці для Палка Каліноўскага. 4 гады таму ў баях за Лісічанск загінулі легендарны камандзір батальёна «Волат» «Брэст», а таксама «Сябро», «Атам» і «Папік». Яшчэ двое байцоў — «Тромблі» і «Клешч» — з таго часу знаходзяцца ў расейскім палоне. Але насуперак усёму пабрацімы не губляюць надзеі іх вярнуць. Глядзіце відэа цалкам на ютуб-канале

June 26, 2022, is a day of remembrance for the Kalinoŭski Regiment. 4 years ago, in the battles for Lysychansk, the legendary commander of the «Volat» battalion, «Brest», as well as «Siabro», «Atom», and «Papik», fell in battle. Two other fighters — «Trombli» and «Kleshch» — have remained in Russian captivity ever since. But despite everything, their brothers-in-arms have not lost hope of bringing them back. Watch the full video on the YouTube channel

Address

Kyiv

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Shortcuts

Share

Category