02/09/2026
🇧🇾 А які сімвал Беларусі бачыце вы?
Беларусь — гэта значна больш, чым знаёмыя краявіды, арнаменты і буслы. Гэта наша гісторыя, культура, прырода, традыцыі і тое асаблівае, што для кожнага з нас асацыюецца з Радзімай.
Нацыянальнае агенцтва па турызму праводзіць Нацыянальны конкурс на стварэнне канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё».
✨ Магчыма, менавіта ваша ідэя зможа па-новаму расказаць пра Беларусь — ярка, пазнавальна і з любоўю да сваёй краіны.
🏆 Прызавы фонд — 22 000 BYN:
1 месца — 10 000 BYN
2 месца — 7 000 BYN
3 месца — 5 000 BYN
📅 Прыём заявак — да 1 лістапада 2026 года.
Падрабязнасці, умовы ўдзелу і рэгістрацыя на belarustourism.by.
Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызму:
Instagram – Belarus Travel
Telegram-канал – #ПознайБеларусь
💚 Прапануй свой сімвал Беларусі. Магчыма ён стане тым вобразам, які будуць пазнаваць з першага погляду.