Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай

❓Ці могуць беларусаў прымусова мабілізаваць у выпадку расійскай акупацыі?Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па...
04/09/2026

❓Ці могуць беларусаў прымусова мабілізаваць у выпадку расійскай акупацыі?

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук у інтэрв’ю «Белсату» распавёў пра рызыку прымусовай мабілізацыі беларусаў у выпадку расійскай акупацыі.

На думку Кабанчука, у Беларусі можа паўтарыцца сцэнар акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны. На Данбасе і ў Крыме было мабілізавана амаль усё мужчынскае насельніцтва — людзей выкарыстоўвалі як «гарматнае мяса» і прымушалі ісці ў штурмы.

Кабанчук лічыць, што ў Беларусі прымусовая мабілізацыя можа пачацца з асобных груп насельніцтва, а пасля распаўсюдзіцца значна шырэй. Пры гэтым магчымасці пазбегнуць удзелу ў вайне пасля таго, як чалавек ужо апынецца ў войску, могуць быць вельмі абмежаванымі.

❗️Таму тым, хто абгрунтавана асцерагаецца прызыву, Кабанчук раіць загадзя ацаніць рызыкі і разгледзець магчымасць пакінуць Беларусь: у выпадку ваеннага крызісу межы могуць быць закрытыя.

#абаронаібяспекаапк

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук у інтэрв’ю Belsat TV расп...
03/09/2026

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук у інтэрв’ю Belsat TV распавёў пра фарміраванне беларускай роты БПЛА і пра задачы, якія яна можа выконваць у выпадку ўцягвання Беларусі ў вайну.

Падрабязней — у картках.

#абаронаібяспекаапк

2 верасня кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і д...
02/09/2026

2 верасня кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская правяла ў Вільнюсе брыфінг для амбасадараў і дыпламатаў 17 краін Еўрасаюза. Сустрэчу арганізавала амбасада Ірландыі.

Кіраўніца Кабінета прадставіла вынікі Канферэнцыі «Новая Беларусь», распавяла пра працу дзеля вызвалення палітвязняў і супрацоўніцтва з Украінай. Асобную ўвагу яна звярнула на неабходнасць захоўваць ціск на рэжым Лукашэнкі і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў расійскую вайну.

«Мы не павінны забываць, што новых зняволеных па-ранейшаму затрымліваюць, і рэпрэсіі працягваюцца. Таму мы просім нашых еўрапейскіх партнёраў захаваць ціск і не змякчаць яго, пакуль мы не ўбачым сістэмных змен. Мы не павінны паддавацца шантажу Лукашэнкі ў адносінах да ЕС»,
— адзначыла Святлана Ціханоўская.

Яна таксама звярнула ўвагу дыпламатаў на сітуацыю ўнутры Беларусі:

«Сітуацыя ўнутры Беларусі застаецца сур’ёзнай. Рэжым працягвае рэпрэсіі. Прасторы для незалежнай палітычнай ці сацыяльнай дзейнасці амаль не засталося. Рэжым нацэльваецца амаль на ўсё незалежнае. Эканоміка стагнуе. Расійскія ваенныя кантракты — адзін з фактараў, якія падтрымліваюць яе ў жыцці. Але ж нягледзячы на спробы рэжыму знішчыць усё жывое і незалежнае, падпольнае жыццё працягваецца. Яно адрастае зноў, як трава праз бетон».

Падчас брыфінгу Святлана Ціханоўская таксама паведаміла пра падрыхтоўку ірландска-беларускай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці, культуры і медыя.

У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аўстрыі, Харватыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Грэцыі, Венгрыі, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Іспаніі і Швецыі.

#кіраўніцаапк

Танныя крэдыты падтрымліваюць рост эканамічных паказчыкаў, але ці робяць яны дзяржпрадпрыемствы больш эфектыўнымі?Прадст...
02/09/2026

Танныя крэдыты падтрымліваюць рост эканамічных паказчыкаў, але ці робяць яны дзяржпрадпрыемствы больш эфектыўнымі?

Прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка ў каментары Салідарнасць патлумачыла, чаму такая практыка вядзе да назапашвання даўгоў і становіцца «бяздонным калодзежам» для дзяржпрадпрыемстваў.

У картках — разбіраем, як працуе гэтая сістэма і ў чым яе галоўная праблема.

#эканомікаіфінансыапк

Адзін беларус замежжа — адзін еўра для УкраіныБеларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» запусціў акцыю салідарнас...
02/09/2026

Адзін беларус замежжа — адзін еўра для Украіны

Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» запусціў акцыю салідарнасці і агульны збор дапамогі для Украіны.

Ідэя простая: адзін беларус замежжа — адзін еўра. Таксама можна ахвяраваць па адным еўра за родных і блізкіх, якія застаюцца ў Беларусі, падтрымліваюць Украіну, але не могуць далучыцца да збору самастойна.
Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне.

Падтрымаць акцыю заклікала выконваючая абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Юлія Міцкевіч:

«Гэта акцыя салідарнасці беларусаў і беларусак з украінцамі і ўкраінкамі — вельмі простая, але пры гэтым вельмі каштоўная. Усяго адзін еўра данату здаецца зусім невялікай сумай, але насамрэч паказвае, як шмат нас — тых, хто падтрымлівае Украіну і ўкраінскі народ у гэтыя складаныя часы, калі Расія вядзе супраць іх вайну. Асабліва цяпер, калі абстрэлы гарадоў і мірных жыхароў значна ўзмацніліся.
Я зрабіла свой унёсак — за сябе і за тых, хто па розных прычынах не можа зрабіць гэта самастойна. Заклікаю ўсіх, у каго ёсць магчымасць, таксама далучыцца. Давайце яшчэ раз пакажам неверагодную сілу салідарнасці беларусаў».

🔗 Падтрымаць збор можна па спасылцы ў замацаваных сторыс.

❗️У мэтах бяспекі ахвяраванні прымаюцца толькі з картак беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Далучайцеся да акцыі і дапамажыце паказаць, колькі беларусаў і беларусак сёння падтрымліваюць Украіну.

#сацпалітыкаапк

Паводле Уладзіміра Астапенкі, дэлегацыя ў ПАСЕ — гэта голас беларускага народа ў агульнаеўрапейскім кантэксце і магчымас...
31/08/2026

Паводле Уладзіміра Астапенкі, дэлегацыя ў ПАСЕ — гэта голас беларускага народа ў агульнаеўрапейскім кантэксце і магчымасць быць пачутымі еўрапейскімі парламентарыямі.

Беларускія дэмакратычныя сілы могуць удзельнічаць у агульнаеўрапейскай дыскусіі, уплываць на праекты рашэнняў, прапаноўваць папраўкі і прасоўваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі.

Асобны напрамак працы — рэзалюцыі ПАСЕ па тэмах, звязаных з Беларуссю: сістэмныя рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, палітычныя зняволеныя, трансгранічныя злачынствы.

Астапенка адзначыў, што беларускія дэмакратычныя сілы ўжо рэальна ўдзельнічаюць у працы ПАСЕ. Савет Еўропы спыніў кантакты з урадам і парламентам рэжыму Лукашэнкі і наладзіў супрацоўніцтва са структурамі дэмакратычных сіл. Задача дэлегацыі — спрыяць ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і пашырэнню суб’ектнасці беларускіх дэмакратычных сіл.

ПАСЕ не мае ваенных інструментаў уплыву, аднак можа адыгрываць важную ролю ў міжнародна-прававым полі. Менавіта Савет Еўропы стаў ініцыятарам стварэння спецыяльнага трыбунала для разгляду злачынства агрэсіі супраць Украіны.

У папярэднім двухгадовым цыкле па ініцыятыве беларускай дэлегацыі мандат спецтрыбунала быў распаўсюджаны і на ваенна-палітычнае кіраўніцтва Беларусі. Праца ў гэтым напрамку працягваецца.

#міжнароднаесупрацоўніцтваапк

Павел Латушка прапанаваў ЕС і Польшчы ўвесці асіметрычныя санкцыі за блакіроўку і прызнанне «экстрэмісцкімі» еўрапейскіх...
29/08/2026

Павел Латушка прапанаваў ЕС і Польшчы ўвесці асіметрычныя санкцыі за блакіроўку і прызнанне «экстрэмісцкімі» еўрапейскіх СМІ

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў звароты ў Польшчу і Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў з прапановай увесці меры ў адказ на атакі рэжыму Лукашэнкі на інфармацыйную прастору ЕС.

Падставай сталі рашэнні аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» польскага дзяржаўнага агенцтва PAP — 28 ліпеня, а таксама Euronews і праекта ЕС па барацьбе з дэзінфармацыяй EUvsDisinfo — 4 жніўня.

У зваротах Павел Латушка падкрэсліў: прызнаючы еўрапейскія СМІ «экстрэмісцкімі», рэжым не толькі пазбаўляе людзей праўдзівай інфармацыі, але і стварае рызыку крымінальнага пераследу для грамадзян Беларусі і краін ЕС, якія карыстаюцца гэтымі медыярэсурсамі.

У якасці асіметрычнага адказу каманда НАУ прапанавала ЕС і Польшчы ўвесці санкцыі, уключаючы забарону на ўезд і замарожванне актываў, супраць:

— БелТА і прапагандыстаў, якія займаюцца дэзінфармацыяй;
— суддзяў, якія прызнаюць СМІ «экстрэмісцкімі»;
— кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, адказнага за цэнзуру і рэпрэсіі супраць медыя.

НАУ таксама заклікала еўрапейскіх партнёраў аднавіць санкцыйны ціск, адзначыўшы, што ЕС не ўводзіў новых санкцый за парушэнні правоў чалавека ў Беларусі з сакавіка 2025 года. Дыпламатам перададзены дасье і абгрунтаванні прапанаваных мер.

10 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведаміла, што перададзеныя матэрыялы ўжо накіраваныя на ацэнку для магчымага ўключэння фігурантаў у нацыянальны санкцыйны спіс Польшчы.

Рэзалюцыі Канферэнцыі «Новая Беларусь», санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, рэгіянальная бяспека — што абмяркоўва...
28/08/2026

Рэзалюцыі Канферэнцыі «Новая Беларусь», санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў, рэгіянальная бяспека — што абмяркоўвалі на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінета?

27 жніўня адбылося чарговае паседжанне Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. Галоўныя тэмы:

1️⃣ Рэзалюцыі Канферэнцыі «Новая Беларусь». Прынята рашэнне пра далейшае прасоўванне дзевяці рэзалюцый, у тым ліку аб абароне суверэнітэту і недапушчэнні ўцягвання Беларусі ў вайну, супрацьдзеянні транснацыянальным рэпрэсіям і абароне беларусаў за мяжой. Іх накіруюць у Еўрапейскую камісію, Еўрапейскую службу знешніх дзеянняў, МЗС краін-партнёраў і іншым міжнародным партнёрам.

2️⃣ Санкцыі. Павел Латушка паведаміў, што ў МЗС Украіны накіравана прапанова аб магчымым увядзенні санкцый супраць 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць расійскаму ваенна-прамысловаму комплексу ў вытворчасці ўзбраенняў.

3️⃣ Сістэма ўзнагарод. Абмеркавалі яе ўдасканаленне. Праект зменаў плануюць вынесці на разгляд Кабінета найбліжэйшым часам.

4️⃣ Вяртанне ўкраінскіх дзяцей. Напярэдадні міжнароднай канферэнцыі ў Канадзе абмеркавалі далейшую працу з Украінай па садзейнічанні вяртанню дзяцей, незаконна перамешчаных на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

5️⃣ Рэгіянальная бяспека. Абмеркавалі рызыкі для беларускага грамадства, звязаныя з падтрымкай рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі супраць Украіны.

6️⃣ Рэагаванне на магчымую эскалацыю. Разгледжаны наступныя крокі: стварэнне пастаяннай працоўнай групы, аднаўленне крызіснага механізму прыняцця рашэнняў і іншыя непублічныя захады. Група будзе адсочваць сітуацыю і прапрацоўваць сцэнары рэагавання, у тым ліку на рост расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі або ўцягванне беларускіх войскаў у вайну.

Павел Латушка перадаў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць агрэсіі супраць УкраіныПа выніках ...
28/08/2026

Павел Латушка перадаў Украіне і ЕС спіс з 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія спрыяюць агрэсіі супраць Украіны

Па выніках дасягнутых дамоўленасцей падчас рабочай паездкі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у маі 2026 года, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка накіраваў прапановы з абгрунтаваннем увядзенне санкцый супраць шэрагу беларускіх кампаній, якія працуюць на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.

Прапановы былі накіраваны саветніку-упаўнаважанаму Прэзідэнта Украіны па пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіславу Власюку, а таксама Міністру замежных спраў Украіны Андрэю Сібігу. Аналагічныя прапановы былі накіраваны спецпрадстаўніку Еўрапейскага саюза па санкцыях Дэвіду О’Салівану.

Перададзены спіс уключае 11 беларускіх прадпрыемстваў, якія пастаўляюць кампаненты для ваенна-прамысловага комплексу Расійскай Федэрацыі і спрыяюць працягу агрэсіі супраць Украіны. Накіраванне гэтых матэрыялаў стала прамым развіццём дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеў у траўні 2026 года.

Гэтыя прапановы маюць на мэце гарманізацыю санкцыйных спісаў Украіны, Еўрасаюза і іх партнёраў, каб пазбавіць прадпрыемствы рэжыму Лукашэнкі магчымасці забяспечваць расійскую ваенную машыну.

У ходзе сустрэчы ў Кіеве з Уладзіславам Власюком былі перададзены канкрэтныя прапановы па ўвядзенні санкцый супраць 17 прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу.

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпартыНамесніца...
28/08/2026

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты

Намесніца прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях працы з добраахвотнікамі і іх сем’ямі Анастасія Махамет у каментары «Суспільнаму» распавяла пра прававую пастку, у якой могуць апынуцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне.

Да 10 лістапада замежныя вайскоўцы ў Сілах абароны павінны прайсці легалізацыю, для якой неабходны арыгінал дакумента, што пацвярджае асобу.

Частка беларускіх добраахвотнікаў страціла пашпарты падчас службы. Аднавіць іх ва Украіне немагчыма, а вяртанне ў Беларусь пагражае крымінальным пераследам.

«У міграцыйным заканадаўстве наўпрост прапісана, што ты павінен прад’явіць арыгінал дакумента. […] А чалавек, у якога фізічна няма пашпарта, не можа ўвайсці ні ў якую працэдуру», — патлумачыла Махамет.

Ёй вядома як мінімум пра восем такіх выпадкаў. Паводле Махамет, калі правілы не зменяцца, людзей без пашпартоў могуць пачаць звальняць з войска.

Адным з рашэнняў можа стаць прызнанне ваеннага білета дакументам, які пацвярджае асобу і прававы статус. Махамет рыхтуе адпаведны зварот у Міністэрства абароны Украіны.

❓З якімі яшчэ праблемамі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і іх сем’і?

▪️ Пасля звальнення ў ветэранаў могуць узнікаць праблемы з легалізацыяй нават пры наяўнасці пашпарта.

▪️ Дзеці замежных вайскоўцаў пасля 18 гадоў і іх працаздольныя бацькі не могуць атрымаць дазвол на міграцыю на падставе службы сваяка.

▪️ Сваякі загінулых могуць атрымліваць адмовы ў выплатах праз беларускае грамадзянства.

«У нас нават ёсць выпадак адмовы ў выплатах дзяўчыне, якая сама служыла. Чалавек жыве на тэрыторыі Украіны, ваяваў за яе, і яго ставяць у адзін шэраг з лукашыстамі, з расіянамі, якія па іншы бок», — распавяла Махамет.

▪️ Сем’і зніклых без вестак і палонных не маюць такой жа магчымасці атрымаць дазвол на міграцыю, як сем’і загінулых.

Нягледзячы на спрашчэнне заканадаўства для замежных добраахвотнікаў, прававыя прабелы ў легалізацыі і абароне іх сем’яў застаюцца.

#сацпалітыкаапк

Adres

Gdansk

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Skontaktuj Się Z Ta Organizacja

Wyślij wiadomość do Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі:

Skróty

Udostępnij