Revival Belarus

Revival Belarus Афіцыйная старонка Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні

Частка пераходнага кабінета Беларусі. З 2022 года займаемся развіццём беларускай культуры, навукі і адукацыі.

Наша галоўная мэта зараз - укараненне Стратэгіі Нацыянальнага Адраджэння і развіцця для ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці. Праглядзець стратэгію вы можаце на нашым сайце па спасылцы ў шапцы профіля.


Далучайцеся да нас, падтрымлівайце нашы ідэі! Разам мы будзем фармаваць будучыню!

Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць?Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні збірае песні Новай Беларусі — плэйліст...
14/07/2026

Як гучыць Беларусь, у якой хочацца жыць?

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні збірае песні Новай Беларусі — плэйліст пра тое, якой беларусы бачаць сваю краіну. Кожны і кожная могуць прапанаваць адну кампазіцыю, у якой для яго ці яе гучыць Новая Беларусь, і расказаць чаму. З сабранага зробім агульны плэйліст і выкладзем у Spotify для агульнага карыстання. А таксама гэтыя трэкі прагучаць падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2026.

Далучайцеся па спасылцы ў сторыз ці апісанні профіля

07/07/2026

Мы радыя, што ў новым беларускім календары замацоўваецца Дзень беларускай культуры і спадзяемся, што калісьці 7 ліпеня мы зможам сказаць, што нашая краіна робіць для развіцця культуры ўсё патрэбнае і нават больш.

🌿🔥 Купалле працягваецца! 🔥🌿Беларусы па ўсім свеце адзначаюць адно з самых магічных святаў года — Купалле. Імпрэзы, прысв...
24/06/2026

🌿🔥 Купалле працягваецца! 🔥🌿

Беларусы па ўсім свеце адзначаюць адно з самых магічных святаў года — Купалле. Імпрэзы, прысвечаныя сонцу і росквіту зямлі, пачаліся яшчэ на мінулым тыдні, працягваюцца цяпер і будуць ладзіцца ў ліпені.

✨ Расказваем, куды яшчэ можна паспець трапіць у чэрвені:

🌊 24 чэрвеня — Вільня
Клуб «Сябрына» запрашае на бераг Віліі. У праграме — жывая музыка ад гуртоў BaranÁ і «Ойра», пляценне вянкоў, пошукі папараць-кветкі, беларускія танцы і купальскі крупнік.

🔥 27 чэрвеня — Сіэтл
Купалле з вогнішчам і магчымасцю застацца на ноч. Гасцей чакаюць песні, танцы і пасядзелкі ля агню разам з Сержуком Доўгушавым, майстар-клас па пляценні вянкоў і пошук папараць-кветкі.

🌙 27 чэрвеня — Вашынгтон
Карагоды, пляценне вянкоў і прыгатаванне крупніку тут спалучаюць з купальскім колам і спальваннем ведзьмы. Старажытныя абрады ў сучасным прачытанні.

🌿 27 чэрвеня — Лондан
Англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ладзяць фальклорнае свята разам з гуртом «Вір». У праграме — спевы, танцы, карагоды з Купалінкай, скачкі праз вогнішча, спальванне ведзьмы і пусканне вянкоў па Доліс-Брук. Асобная частка вечара — паэтычныя чытанні да юбілею Веры Рыч.

🎶 27 чэрвеня — Варшава
Фэст VARUŠNIAK Kupalle — гэта Купалле ў вялікім гарадскім фармаце: больш за 20 артыстаў, дзве сцэны, folk, live і ambient-музыка, лекцыі, маркет, фудкорт і арт-інсталяцыі.

🌞 Дарэчы, паводле новага беларускага календара Купалле адзначаецца 21 чэрвеня — у дзень летняга сонцастаяння, калі сонца дасягае найвышэйшага пункту і надыходзіць самая кароткая ноч года.

💛 Купалле — гэта магчымасць дакрануцца да сваіх каранёў, адчуць еднасць і захаваць сувязь з традыцыяй. Дзе б вы ні былі — адзначайма разам!

🔹 Што такое дэкаланізацыя і чаму гэта важна?Слова «дэкаланізацыя» многіх бянтэжыць. Адразу ўзнікаюць асацыяцыі з заморск...
18/06/2026

🔹 Што такое дэкаланізацыя і чаму гэта важна?

Слова «дэкаланізацыя» многіх бянтэжыць. Адразу ўзнікаюць асацыяцыі з заморскімі калоніямі, рабствам і далёкімі кантынентамі. Якое дачыненне гэта мае да Беларусі?

Але незалежна ад таго, ці знаходзяцца калоніі за акіянам, ці побач з метраполіяй, імперыя дзейнічае аднолькава. Яна выкарыстоўвае рэсурсы захопленых земляў для свайго ўзбагачэння, выцясняе мясцовую мову мовай адміністрацыі праз школы, армію, універсітэты і чыноўнікаў. Насаджае патрэбныя ёй культурныя і рэлігійныя нормы, а гісторыю і традыцыі падпарадкаваных народаў пакідае хіба што для музеяў і фальклорных святаў.

Калі вам здаецца, што ўсё гэта не пра Беларусь, ёсць верагоднасць, што каланіяльная свядомасць ужо паспяхова зрабіла сваю справу. І таму патрэбная дэкаланізацыя. Як дэтаксікацыя, толькі не для арганізма, а для свядомасці.

Гэта вызваленне ад уяўленняў, што наша гісторыя — толькі частка чужой гісторыі, што беларуская мова аджыла сваё і павінна саступіць «больш развітай», што ўласная культура другасная, а сапраўдныя сэнсы і трэнды заўсёды прыходзяць звонку.

Дэкаланізацыя пачынаецца з простых пытанняў: чаму, называючы роднай беларускую мову, мы часта гаворым па-руску? Чаму спажываем больш чужой культуры, чым сваёй? Чаму быць беларусам для многіх не нагода для гонару, а прычына растварыцца ў натоўпе?

Каб знаходзіць адказы на гэтыя «чаму» і разумець, навошта Беларусь беларусам сёння, нам і патрэбна дэкаланізацыя.

Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні.

📅  Сёння, 16 чэрвеня, мусульмане адзначаюць ісламскі Новы год.🌙  Ісламскі каляндар вядзе свой адлік ад Хіджры — перасяле...
16/06/2026

📅 Сёння, 16 чэрвеня, мусульмане адзначаюць ісламскі Новы год.

🌙 Ісламскі каляндар вядзе свой адлік ад Хіджры — перасялення прарока Мухамеда з Мекі ў Медыну ў 622 годзе. Менавіта гэтая падзея стала сімвалам новага этапу ў гісторыі мусульманскай супольнасці. Паколькі каляндар заснаваны на месячных цыклах, дата Новага года штогод змяняецца адносна грыгарыянскага календара. У 2026 годзе яна прыпадае на 16 чэрвеня.

🔹 — Праз жаданне зрабіць з беларусаў монаэтнічную нацыю з агульнай культурай мы можам забывацца пра свой гістарычны падмурак. А між тым апроч славянскага этнасу на нашых землях з даўніх часоў суіснавалі і плённа ўзаемадзейнічалі таксама яўрэі, немцы, літоўцы, палякі і беларускія татары. Апошнія прыйшлі на землі ВКЛ яшчэ ў XV стагоддзі не як заваёўнікі, а як палітычныя ўцекачы. Яны ўдзельнічалі ў абароне краіны, грамадскім, эканамічным і палітычным жыцці, стварылі свой варыянт беларускай мовы арабскімі літарамі — арабіку, на якой пісалі кітабы. Разам з імі на беларускіх землях трывала замацаваўся і Іслам — адна з найстарэйшых сусветных рэлігій. Таму мусульманскія традыцыі і святы для беларускай супольнасці мусяць выглядаць не чужароднай экзотыкай, але элементам нашай старажытнай мультыкультурнай традыцыі.

Мы часта разважаем пра сябе ў катэгорыях Еўропы і еўрапейскай нацыі. Але Еўропа — гэта не толькі агульная культурная спадчына, а і здольнасць захоўваць адкрытасць да розных традыцый, моў і веравызнанняў. Беларусы таксама стагоддзямі культывавалі талерантнасць і ўзаемную павагу паміж рознымі супольнасцямі. Таму сёння хочацца ад шчырага сэрца павіншаваць усіх беларусаў, якія практыкуюць Іслам, з вашым святам і пажадаць вам быць і надалей важнай і неад’емнай часткай нашага грамадства 💙

Мірнае шматгадовае суіснаванне розных канфесій — гэта вельмі ўнікальная рыса нашай зямлі, якой варта трымацца і надалей, — адзначае прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.

🌍 На фоне войнаў, рэпрэсій і рэвалюцый мы часта схільныя забывацца, што фактычна стварае аснову чалавечага жыцця. Бо ахо...
05/06/2026

🌍 На фоне войнаў, рэпрэсій і рэвалюцый мы часта схільныя забывацца, што фактычна стварае аснову чалавечага жыцця. Бо ахова навакольнага асяроддзя — гэта не толькі пра праблемы дня сённяшняга, але і клопат пра наступныя пакаленні.

☢️ Для Беларусі гэта звязана з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, пасля якой шматлікія тэрыторыі застаюцца забруджанымі, а людзі — невылечна хворымі. Але і сёння мы сустракаемся з такімі выклікамі, як высечка лясоў, забруджванне вады і глебы, праблемы перапрацоўкі смецця, а таксама пабудова небяспечных прадпрыемстваў, як акумулятарны завод у Брэсце або Астравецкая АЭС.

🌿 Таксама гаворка ідзе пра захаванне біялагічнай разнастайнасці і абарону відаў, якія ўжо трапілі ў Чырвоную кнігу. Беларусь мае вялікія водныя рэсурсы і рэсурсы балот, але і яны могуць апынуцца пад пагрозай пры нерацыянальным выкарыстанні.

⚠️ Галоўная праблема ў тым, што людзей сістэматычна выключаюць з абмеркавання пытанняў, якія датычаць іх здароўя і якасці навакольнага асяроддзя. Экалагічныя арганізацыі праз пераслед вымушана спыняюць сваю працу.

У Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя варта задумацца, наколькі наша сучасная палітыка ўплывае і на нас, і на будучыя пакаленні. Калі не вырашыць экапытанні ўжо зараз, то аднойчы прырода выставіць рахунак, які мы не зможам сплаціць.

Павел Баркоўскі, прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні

🏛  Касцюшкаўскі форум’26: культура як сіла дэмакратыі і нацыянальнага адраджэнняКасцюшкаўскі форум «Культура як сіла дэм...
03/06/2026

🏛 Касцюшкаўскі форум’26: культура як сіла дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння

Касцюшкаўскі форум «Культура як сіла дэмакратыі» адбыўся 2 чэрвеня ў Гданьску. Падзея была арганізавана Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці пад патранатам Міністэрства замежных справаў Польшчы. У падрыхтоўцы форума ўдзельнічала Прадстаўніцтва ў нацыянальным адраджэнні.

🔸 Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская адзначыла ў вітальнай прамове, што культура і нацыянальная ідэнтычнасць — адны з галоўных фактараў захавання беларускай суб’ектнасці ва ўмовах рэпрэсій, русіфікацыі і вымушанай эміграцыі.

🔹 Адной з цэнтральных частак імпрэзы сталі дэбаты «Чаму культура — адказ на палітычны застой?». Падчас яе ўдзельнікі абмеркавалі месца беларускай культуры ў еўрапейскай прасторы, ролю культурніцкай дыпламатыі і магчымасці міжнароднай падтрымкі беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.

🔹 Прадстаўнік у нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі адзначыў, што сёння беларуская культура сутыкаецца адразу з некалькімі сур’ёзнымі выклікамі: масавай русіфікацыяй унутры краіны, недахопам рэсурсаў і абмежаванымі магчымасцямі для развіцця. Ён адзначыў:
— Беларускія творцы не могуць разлічваць на такую падтрымку нацыянальнай дзяржавы, якую маюць культурніцкія дзеячы ў іншых краінах, таму асабліва важнай застаецца міжнародная падтрымка. Нам патрэбна больш магчымасцяў для ўдзелу беларусаў у еўрапейскім культурніцкім і навуковым жыцці, больш кантактаў паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі, а таксама больш супольных міжнародных праектаў. Для гэтага неабходная падтрымка не толькі арганізацый, але і на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае марафон дэкаланізацыі. У чэрвені ў тэлеграм-канале Прадстаўніцтва “Ад...
01/06/2026

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запускае марафон дэкаланізацыі.

У чэрвені ў тэлеграм-канале Прадстаўніцтва “Адраджэнне” чытачоў чакае серыя пастоў, прысвечаная гэтай тэме. У межах серыі мы будзем гаварыць пра дэкаланізацыю праз зразумелыя і карысныя фарматы: кароткія тлумачэнні, факты, падборкі артыкулаў, кніг і фільмаў, а таксама прыклады з гісторыі, культуры і сучаснага жыцця.

Чаму мы ладзім марафон дэкаланізацыі?

“У экспертных дыскусіях і пабытовых размовах часта гучыць пытанне, ці была Расійская імперыя класічнай каланіяльнай сістэмай і ці не прыніжальна для народаў, якія знаходзіліся пад яе уладай, прымяраць на сябе статус “каланізаваных”. Такія дыскусіі адбываюцца не толькі ў беларускім ці ўкраінскім, але і польскім або балтыйскім канткэсце. Вядуцца падобныя спрэчкі таксама ў былых савецкіх рэспубліках Сярэдняй Азіі.

Вельмі істотна тут не спроба сімвалічна падвысіць свой статус, што, маўляў, Беларусь не была ніколі класічнай калоніяй і што яе прадстаўнікі прымалі ўдзел у стварэнні ўласна імперскага праекту. Тут важна, што падобны фармат размовы падкрэслівае многія рэчы, якія насамрэч не з’яўляюцца натуральнымі для нашага грамадтва, хаця мы да іх і прызвычаіліся.

Напрыклад, імя паэта Аляксандра Пушкіна, які даюць беларускім вуліцам і бібліятэкам, або імя здушыцеля паўстання Касцюшкі Аляксандра Суворава, якое цяпер носяць беларускія вайсковыя вучэльні. Праз гэта сваю гісторыю і культуру мы часта ўспрымаем праз чужыя і навязаныя нам акуляры.

Ідэя правесці дэкаланізацыю – гэта спроба знайсці свой шлях, свае імёны і падзеі, якімі мы можам ганарыцца», – каментуе Прадстаўнік у нацадраджэнні Павел Баркоўскі.

💙 1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей!Напярэдадні свята Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні разам з партнё...
01/06/2026

💙 1 чэрвеня — Міжнародны дзень абароны дзяцей!

Напярэдадні свята Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні разам з партнёрамі зладзіла ў Беларускім доме вялікі сямейны фестываль, поўны радасці, творчасці і незабыўных уражанняў.

Госці свята маглі паслухаць комікс-расповеды ад Мікіты Сеннікава, акунуцца ў чароўны свет «Гары Потэра» разам з Крысцінай Дробыш, атрымаць асалоду ад міні-канцэрта Андруся Такінданга, адправіцца ў арт-вандроўку з Андрэем Саўчанкам, пагуляць з Маляванычам і наведаць сапраўдную краіну цудаў, якую стварыў калектыў «Пуговицы» ✨

Асабліва прыемна, што актыўны ўдзел у фестывалі прыняла і моладзь. Падлеткавы клуб Wyspa арганізаваў майстар-клас і настольныя гульні, а юныя танцоры ўразілі ўсіх яркім брэйк-данс-шоў 🔥

На працягу ўсяго дня можна было набыць беларускія кнігі і арт-вырабы, завітаць у «тату-салон», пачаставацца дранікамі і проста правесці час у цёплай сямейнай атмасферы.

А яшчэ кажуць, што свята атрымалася настолькі цікавым, што на яго завітаў нават сапраўдны вялізны кот! 🐾🐱

Шчыры дзякуй усім, хто ствараў гэтае свята разам з намі: арганізатарам, валанцёрам, удзельнікам і кожнаму госцю. Менавіта дзякуючы вам гэты дзень стаў такім цёплым, яркім і незабыўным! 💙

Касцюшкаўскі форум, які адзначае супрацу Польшчы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю на найвышэйшым узроўні, адбудзец...
30/05/2026

Касцюшкаўскі форум, які адзначае супрацу Польшчы з беларускай дэмакратычнай супольнасцю на найвышэйшым узроўні, адбудзецца ў Гданьску 2 чэрвеня. Другі па ліку, ён пройдзе пад назваю “Культура як сіла дэмакратыі” і будзе цалкам прысвечаны беларускай культуры.

У падзеі, арганізаванай пры ўдзеле Прадстаўніцтва ў нацыянальным адраджэнні, чакаецца ўручэнне Крыжа Добрасуседства Леху Валенсу ды ўганараванне Алеся Бяляцкага Знакам салідарнасці і правоў чалавека Еўрапейскага цэнтра салідарнасці.

У форуме запланаваныя 4 панэлі з удзелам беларускіх творцаў ды культурніцкіх і палітычных дзеячоў, а таксама іх калегаў з Польшчы, Літвы і Украіны, што сімвалічна залучае ў мерапрыемства так званы Люблінскі трохкутнік. На падзеі адбудуцца прэзентацыі даследванняў у справе беларускай культуры і творчай супольнасці, а таксама будзе паказаны танцавальны перформанс Clap & Slap.

Увечары 3 чэрвеня ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці таксама пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім – на беларускай мове з перакладам на польскую.

Першы Касцюшкаўскі форум адбыўся ў лютым мінулага 2025 года. Тады культура не была цэнтральнай тэмай мерапрыемства, але разам з іншымі тут працавала рабочая група ў справе культуры.

Касцюшкаўскі форум арганізаваны Міністэрствам замежных справаў Польшчы і Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці пры ўдзеле Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі і Беларускай Рады культуры.

Adres

Warsaw

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Revival Belarus umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij