10/15/2026
Беларускі пашпартны цэнтр працягвае працу
У медыя з’явілася інфармацыя пра закрыццё офіса Пашпартнага цэнтра ў Вільні. Удакладняем: Пашпартны цэнтр не спыняе сваю дзейнасць і працягвае працаваць.
Фізічная прысутнасць у Вільні была скарочаная ў межах аптымізацыі працы і выдаткаў. Пры гэтым прыём заявак, іх апрацоўка і выдача дакументаў працягваюцца. На сёння ўжо выдадзена каля 600 пашпартоў, яшчэ больш за 60 заявак знаходзяцца ў працы.
У Польшчы працягвае дзейнічаць пункт у Музеі Вольнай Беларусі. Падаць дакументы і атрымаць пашпарт таксама можна ў ЗША і Украіне. Разам з мясцовай беларускай супольнасцю вядзецца праца над адкрыццём пункта ў Аджарыі.
Акрамя пастаянных пунктаў, арганізуюцца выязныя зборы біяметрычных даных у розных краінах. Інфармацыя пра новыя даты і месцы публікуецца на сайце: https://www.belarus-passport.com
Пашпарт Новай Беларусі — гэта не толькі дакумент, але і пацвярджэнне таго, што мы застаёмся беларусамі, дзе б мы ні знаходзіліся. Праект працягвае развівацца і працаваць для беларусаў за мяжой.